Самы дарагі кішэнны гадзіннік у свеце прадалі за 21 млн долараў (фота)
Ён выраблены з чыстага золата.
Самы дарагі кішэнны гадзіннік у свеце прадалі на аукцыёне Sotheby's у Жэневе за 21 млн 300 тысяч долараў. Ён мае назву Henry Graves Supercomplication. Гадзіннік выраблены з золата чысцінёй у 24 караты, вагой 500 грамаў.
Як адзначае ВВС, гадзіннік вырабіла швейцарская кампанія Patek Philippe ў пачатку 1930-х гадоў на замову нью-ёркскага банкіра Генры Грэйвса. Ён паспрачаўся з іншым магнатам, што стане ўладальнікам самага складанага гадзінніка ў свеце.
Акрамя стандартных стрэлак ён мае яшчэ 24 розныя механізмы, у тым ліку каляндар, паказальнік фаз Месяца, хранограф. На стварэнне гэтага гадзінніка спатрэбілася восем гадоў.
Гадзіннік прадалі праз два дні пасля смерці яго апошняга ўладальніка — калекцыянера мастацтва з Катара Сауда бін Мухамеда аль-Тані.
Фота — Reuters