Санкцыі Захаду супраць Расіі будуць мець наступствы для эканомікі Беларусі

Эксперт звярнула ўвагу на тое, што санкцыі Захаду ўжо прывялі да адтоку капіталу з Расіі і зніжэння тэмпаў эканамічнага росту ў суседняй краіне. "Мы пастаўляем у Расію інвестыцыйныя тавары (у прыватнасці прадукцыю машынабудавання), і ў сітуацыі няпэўнасці, якая склалася сёння ў Расіі, попыт на такія тавары зніжаецца. Адпаведна, гэты кірунак нашага экспарту становіцца ўразлівым", — цытуе словы Барнуковай БелаПАН.

Акрамя таго, калі адток капіталу з Расіі будзе працягвацца, гэта можа мець для Беларусі і фінансавыя наступствы. "Адток капіталу азначае, што ў Расіі будзе менш магчымасцяў аказваць фінансавую падтрымку нашай краіне", — прагназуе эксперт.

Паводле прагнозу Мінэканамразвіцця Расійскай Федэрацыі, адток капіталу ў сувязі з санкцыямі Захаду можа скласці ў 2014 годзе 90 млрд долараў. Нагадаем, на мінулым тыдні ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны. Пад санкцыі трапілі буйныя расійскія кампаніі. Не выключана, што найбліжэйшым часам Захад увядзе новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі