Санкт-Пецярбургу пагражае паводка, з захаду ідзе шторм "Святы Іуда" (відэа)

Як паведамляе РІА "Новости", паводка пагражае Санкт-Пецярбургу з-за штармавога ветра з парывамі да 28 метраў за секунду ў акваторыі Фінскай затокі. Шторм дасягне Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі ў аўторак, 29 кастрычніка. "Святы Іуда" будзе панаваць у Санкт-Пецярбургу цэлы дзень, ён аслабне толькі ўначы ў сераду.



Дарэчы, еўрапейскія спецыялісты цяперашні шторм па сіле параўноўваюць з "Вялікім штормам" 1987 года, які забраў жыцці 22 чалавек у Вялікабрытаніі і Францыі.

Шторм быў названы метэаролагамі ў гонар святога Іуды, якога шануюць у Вялікабрытаніі як заступніка няшчасных. Яго дзень адзначаецца 28 кастрычніка.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі