Саўмін удасканаліў аплату працы беларускіх бюджэтнікаў

Саўмін удасканаліў аплату працы беларускіх бюджэтнікаў

Савет міністраў Беларусі ўдасканаліў аплату працы бюджэтнікаў. На яго сайце з’явілася пастанова ўраду № 295 ад 14 красавіка. У дакуменце адзначаецца, што павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі (акладу) для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый, у 2018-м устанаўліваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, якія вызваляцца за кошт аптымізацыі і эканоміі “у межах сродкаў па бюджэтным каштарысе выдаткаў”. Выключэнне складаюць толькі выдаткі на аплату камунальных паслуг і капітальных выдаткаў. Канкрэтныя памеры павышаючых каэфіцыентаў устанаўліваюцца кіраўнікамі бюджэтных і іншых арганізацый.

Пастанова Саўміна набывае сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Больш падрабязна пра яе гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі