Савет ЕС ухваліў падаражанне шэнгенскіх візаў да 80 еўра
19 чэрвеня Савет ЕС ухваліў падаражанне шэнгенскіх візаў з 60 да 80 еўра (як вядома, Беларусь працяглы час вядзе перамовы аб зніжэнні кошту шэнгена для беларусаў да 35 еўра). Яе цяперашні кошт трымаўся нязменным з 2007 года (цяпер жа могуць прыняць рашэнне аб рэгулярным пераглядзе цаны). Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Гэта адна з прапаноў па зменах у візавы кодэкс. Прапановы будуць разглядацца на перамовах з Еўрапарламентам.
Мяркуецца, што павышэнне кошту шэнгенскай візы прывядзе да таго, што "законапаслухмяным падарожнікам" яе атрымаць стане прасцей і хутчэй.
У візавы кодэкс таксама прапануецца дазволіць запаўняць, а галоўнае — падпісваць заяўкі на візу выключна ў электроннай форме.