Сайта, дзе спартсмены падпісваліся ў падтрымку Лукашэнкі, больш няма

Сайта, дзе спартсмены падпісваліся ў падтрымку Лукашэнкі, больш няма

Сайта athletes.by, дзе спартсмены падпісваліся пад лістом у падтрымку ўладаў Беларусі (Аляксандра Лукашэнкі), больш не існуе. Замест яго цяпер — звычайны агрэгатар спартыўных навінаў, а перад гэтым некалькі месяцаў ён не працаваў. Навіны бяруцца не толькі з дзяржаўных СМІ, але і з недзяржаўных (нават тых, што прызнаныя "эстрэмісцкімі"). На сайце цяпер ёсць ролікі па інтэрнэт-маркетынгу, пра анлайн-казіно ў Беларусі і г. д. Падобна на тое, што грошы на падтрымку сайта скончыліся, і дамен выкупіў нехта іншы.

Атрымаўся бясслаўны канец сумнеўнай ініцыятывы. У той час калі шмат спартсменаў паставілі подпісы пад лістом супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары, улады арганізавалі "свой" ліст. Ішлі рэпрэсіі, а пад ім падпісваліся спартсмены, трэнеры. Сярод падпісантаў былі чыноўнікі з райвыканкамаў, прыбіральшчыцы спартыўных устаноў і іншыя асобы, якія не мелі дачынення да спорту. А часам спартсменаў у спіс дадавалі і без іх згоды — спартыўныя функцыянеры гналіся за колькасцю.

Усе прозвішчы праўладных падпісантаў інтэрнэт памятае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі