СБУ — пра заяву Лукашэнкі пра сустрэчу: "Лухта і фантазіі"
СБУ / twitter.com/InfoProstirUA
Заява Лукашэнкі, быццам Служба бяспекі Украіны папрасіла пра сустрэчу з беларускімі калегамі, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта сказаў спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка.
"СБУ не каментуе лухту і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі", — перадае ягоныя словы РБК-Украіна.
21 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам два дні таму СБУ папрасіла пра сустрэчу з беларускімі спецыялістамі. "Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні", — распавёў ён журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне щ Брэсцкай вобласці.
Дарэчы, напярэдадні старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, нібыта ў Беларусі затрымалі ўкраінскага шпіёна і двух беларусаў, якія працавалі на ўкраінскую спецслужбу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.