Сэмі Хагар запускае рок-станцыю

Былы франтмэн гурта Van Halen Сэмі Хагар запускае інтэрнэт-радыё Cabo Wabo Radio. Паводле словаў музыкі, яно мусіць "зрабіць рэвалюцыю" у сферы традыцыйнага музычнага вяшчання.

Прэзентацыя радыёстанцыі адбудзецца 31 снежня, на маштабнай вечарынцы, арганізаванай адмыслова ў клубе Cabo Wabo Cantina, які належыць рокеру.

Трансляцыяй з вечарынкі, удзел у якой возьмуць знакамітыя рок-музыкі і госці з усяго свету, і стартуе праца радыёстанцыі.

Сэмі Хагар абяцае, што на хвалях Cabo Wabo Radio будуць кругласуткава гучаць толькі сапраўдныя фатальныя кампазіцыі - як самыя сучасныя, так і класічныя. Хагар растлумачыў, што "самае лепшае, што можна зрабіць, гэта даць фэнам класную музыку, якую яны раней не чулі”.

Ён перакананы, што “калі якое-небудзь радыё і здольна прыцягнуць увагу, то гэта мусіць быць такая станцыя, слухаючы якую ўвесь час думаеш: "Хто гэта спявае? Мне падабаецца гэтая песня! Хвіліначку, а гэта хто?".

Менавіта такім і будзе Cabo Wabo Radio!".

Фота: www.foxnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі