Сербскі акцёр Мілаш Біковіч пазбавіўся ролі ў серыяле HBO

Мілаш Біковіч

Мілаш Біковіч / instagram.com/bikovic

Сербскі акцёр Мілаш Біковіч не будзе ўдзельнічаць у здымках трэцяга сезона серыяла амерыканскага канала HBO "Белы лотас". Ён паведаміў ва інстаграме, што яго ўдзел у праекце "стаў немагчымым па прычынах, якія выходзіць за рамкі творчасці, таму што я не гатовы мяняць свае прынцыпы".

Крыніцы выдання Deadline паведамілі, што амерыканскі канал адмовіўся ад супрацоўніцтва з Бікавічам, які павінен быў адыграць у "Белым лотасе" эпізадычную ролю інструктара па ёзе з Расіі. Цяпер фрагменты з удзелам гэтага персанажа будуць перапрацаваны.

HBO спыніў працу з акцёрам пасля таго, як у канцы студзеня ўдзел Біковіча ў серыяле раскрытыкаваў МЗС Украіны, адзначае Deadline. У ведамстве тады заявілі, што акцёр падтрымліваў Расію з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі