Севярынец пра выбары-2015: Не было планаў ісці ў прэзідэнты

Напярэдадні Павел Севярынец вызваліўся з “хіміі”, якую адбываў у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цяпер былы палітвязень у статусе судзімага, цягам двух гадоў яму трэба будзе паведамляць у выканаўча-крымінальную інспекцыю пра змяненні месца жыхарства ці працы. Гэта мякчэй за прэвентыўны нагляд, бо Севярынец не абавязаны быць увечары дома і мае большую свабоду перамяшчэнняў.



Таксама палітык паведаміў, што пры вызваленні з камендатуры яму нагадалі: вылучацца кандыдатам цягам двух гадоў ён не зможа. “Такіх планаў у мяне і не было, але людзі Аляксандр Рыгоравіча падстрахаваліся”, — сказаў Павел Севярынец.



На прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён кіраваў выбарчым штабам кандыдата Віталя Рымашэўскага, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі