Сейм Латвіі ўхваліў забарону грамадскіх СМІ на рускай мове

Сейм Латвии 

Сейм Латвии  / wikimedia.org

Сейм Латвіі на пасяджэнні ў чацвер ухваліў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Адзін з пунктаў гэтай канцэпцыі прадугледжвае закрыццё латвійскіх грамадскіх СМІ на рускай мове с 1 студзеня 2026 года, распавядае delfi.lv. За дакумент прагаласавалі 68 парламентарыяў, супраць выступілі 10 дэпутатаў.

У раздзеле "Ліквідацыя пагроз, якія ствараюцца для латвійскай інфармацыйнай прасторы" гаворыцца: "улічваючы, што ў Латвіі адбываецца ўмацаванне ролі дзяржаўнай мовы ва ўсіх сферах жыцця, з 1 студзеня 2026 года кантэнт, які ствараецца грамадскімі медыя, павінны быць толькі на латышскай мове і мовах, якія належаць да еўрапейскай культурнай прасторы". Гаворка ідзе пра СМІ, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне. Пры гэтым камерцыйныя СМІ на рускай мове змогуць працаваць на латвійскім рынку і далей.

Delfi адзначае, што пасля зацвярджэння канцэпцыі — на працягу года — павінен быць распрацаваны план нацбяспекі, які будзе ўключаць ужо канкрэтныя меры па прадухіленні і нейтралізацыі пагроз дзяржаве. Характэрна, што раней супраць такога кроку — адмовы ад падтрымкі рускамоўных СМІ — выступіў латвійскі Савет па грамадскіх электронных СМІ (SEPLP). На думку рады, з расійскамоўнай аўдыторыяй Латвіі трэба працаваць, каб фармаваць "пачуцці прыналежнасці да Латвіі" і далучаць "меншасці да еўрапейскай культурнай прасторы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі