Сейм Літвы прызнаў Беларускую АЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы

Сейм Літвы прызнаў Беларускую АЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы

Сейм Літвы на пасяджэнні 15 чэрвеня пастанавіў, што Беларуская АЭС  з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літоўскай Рэспублікі, яе навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.

За такі закон прагаласавалі 104 дэпутаты, піша ru.delfi.lt. Кіраўнік парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Вітаўтас Бакас мяркуе, што гэты закон будзе мець вялікае значэнне для бяспекі людзей, якасці іх жыцця і прагрэсу дзяржавы. Па яго словах, Беларусь, узводзячы небяспечную электрастанцыю, парушае адразу тры міжнародныя канвенцыі. Ён дадаў, што праект пабудовы з'яўляецца непразрыстым.

Нядаўна літоўскі парламент прыняў закон, які прадугледжвае абмежаванне імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі.

Літва актыўна пратэстуе супраць будаўніцтва БелАЭС каля Астраўца, называючы яе небяспечнай. Беларускі бок адпрэчвае ўсе прэтэнзіі літоўскага боку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі