"Шахцёр" разграміў "Віцебск" і выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі
"Віцебск" — "Шахцёр" / vk.com/fcshakhterby
Салігорскі "Шахцёр" разграміў у гасцях "Віцебск" (5:0) і выйшаў на першае месца ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Гэта быў матч 25-га тура.
Таксама ў пятніцу мінскае "Дынама" ўпусціла перамогу ў паядынку з "Тарпеда-БелАЗ" — 2:2, а "Арсенал" згуляў унічыю з "Мінскам" — 0:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.