Шапіра: Трэба, каб у кожным лядовым палацы была свая хакейная каманда
Новы кіраўнік Федэрацыю хакею Беларусі Сямён Шапіра распавёў пра будучыя змены ў працы лядовых арэнаў.
На думку старшыні ФХРБ, агучаную ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, у Беларусі павінен быць заняты “увесь лёд” і паўсюль павінен ісці трэніровачны працэс.
“Хлопцы, дзеці павінны трэніравацца. І павінны быць каманды. Дух спаборніцтва зацікаўлівае заўзятараў, дае магчымасць атрымліваць задавальненне ад наведвання лядовых арэнаў. Гэта вельмі важная і патрэбная справа, каб у кожным лядовым палацы была хакейная каманда”, — сказаў Сямён Шапіра.
Сёння ў Беларусі налічваецца 32 лядовыя арэны, адзначае by.tribuna
Сямёна Шапіру прызначылі кіраўніком ФХРБ тыдзень таму. Раней ён быў старшынёй Мінскага аблвыканкама і не быў прафесійна звязаны са спортам.