Шарэпка: “Заходняя дэмакратыя застаецца ідэалагічным ворагам для Лукашэнкі”

Шарэпка: “Заходняя дэмакратыя застаецца ідэалагічным ворагам для Лукашэнкі”

У Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі былога пасла Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі “Абліччы Беларусі: запіскі амбасадара”. Ён працаваў у нашай краіне ў 2011-2015 гадах. Кніга з’яўляецца падсумаваннем працы дыпламата ў нашай краіне.

Сярод іншага, Лешэк Шарэпка запомніўся тым, што падчас яго кадэнцыі была заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Такім чынам з 2011 года Польшча падтрымлівае беларускіх пісьменнікаў, якія выдаюць свае кнігі па-беларуску.  

Шарэпка лічыць, што да дыялогу з Еўропай сучасны беларускі палітычны рэжым падштурхнула выключна небяспека, якую нясе “рускі свет”. Таму спадзявацца на сур’ёзныя змены ў Беларусі не варта, бо заходняя ліберальная дэмакратыя для Лукашэнкі усё яшчэ застаецца варожай ідэалогіяй.

Шарэпка: “Увесь час Лукашэнка лічыць, што ў ідэалагічным сэнсе большая пагроза для яго ідзе з боку заходняй дэмакратыі, а не ад “рускага свету”. Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб захаваць сваю вотчыну. Але застаецца адкрытым пытаннем, наколькі Расія ў стане праглынуць Беларусь, наколькі ёй гэта патрэбна”.  

На пытанне з залі “Чаму ў анкетах для віз ў польскіх консульствах дагэтуль няма беларускай мовы?”, былы пасол адказаў, што не бачыць вялікай праблемы ў тым, каб беларуская мова там з’явілася. Паводле слоў дыпламата, гэта проста тэхнічнае пытанне. Шарэпка прыгадаў, што за ўвесь час, калі ён выконваў функцыі амбасадара, былі выдадзены сотні тысяч віз, аднак ні разу ніхто не папрасіў, каб бланкі на іх выдавалі па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі