Шэраг затрыманняў у беларускім футболе

Шэраг затрыманняў у беларускім футболе

Праваахоўныя органы затрымалі трэнера футбольнага клуба "Смаргонь" і экс-гульца зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка, а таксама суддзю Андрэя Сароку, піша "Прэсбол". Ужо з 7 чэрвеня трэніроўкі ў клубе праводзяць асістэнты галоўнага трэнера.

Пазней з'явіліся звесткі, што суддзю Андрэя Сароку выпусцілі на волю. Аднак ад каментароў ён утрымліваецца.

Мікалай Рындзюк застаецца пад вартай.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду таксама з'явілася інфармацыя пра затрыманне Андрэя Жукава — кіраўніка дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола. Паведамлялася, што яго затрымалі ў працоўным кабінеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі