Шэсць беларускіх гандбольных клубаў працягнуць выступы ў еўракубках

У розыгрышах еўрапейскіх гандбольных турніраў працягнуць выступы шэсць беларускіх клубаў. Два з іх паспяхова правялі матчы першага раўнда розыгрышу Кубка ЕГФ, паведамляе БЕЛТА.
У 1-м кваліфікацыйным раўндзе мужчынскага турніру паспяхова выступілі мінскі СКА, які перайграў па суме двух сустрэч эстонскую "Пыльву".

У наступным раўндзе спаборніцтваў СКА сустрэнецца з кіпрскім "Стравалосам". З 2-га раўнда свае выступы ў Кубку ЕГФ пачнуць чэмпіёны краіны гандбалісты сталічнага "Дынама", якія згуляюць з турэцкім клубам "Мілі Піянга".

Спартоўцы Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова прадставяць нашу краіну ў розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У 3-м раўндзе яны сустрэнуцца з дацкім "Хальстэбра". На старце жаночага розыгрышу Кубка ЕГФ не мелі праблем гандбалісткі бялыніцкай "Друці", якія двойчы разграмілі ізраільскі клуб "Бней-Герцлія".

На наступным этапе "Друць" згуляе з венгерскай "Бекешчабай". Сталічны БНТУ памераецца сіламі са швейцарскім "Цугам", а бабруйская "Беразіна" у 3-м раўндзе Кубка выкліку сустрэнецца з французскім "Безансонам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі