Шрайбман: Калі Пуцін пераможа, у Лукашэнкі будзе свой план на шэсць гадоў

Лукашэнка і Пуцін падчас адной са сваіх сустрэч / ТАСС

Лукашэнка і Пуцін падчас адной са сваіх сустрэч / ТАСС / ТАСС

Перамога Пуціна на выбарах 2024 года надасць Лукашэнку псіхалагічнай устойлівасці, паколькі ён зможа планаваць сваю будучыню як мінімум на шэсць гадоў наперад. Такую думку ў размове з выданнем "Настоящее время" выказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Але, на думку эксперта, наўрад ці гэтая пэўнасць паўплывае на паводзіны Лукашэнкі ў адносінах з Расіяй.

"Шчыра кажучы, нават калі Пуцін раптам знікае і на яго месца прыходзіць нейкі іншы чалавек, лінія паводзін і базавы прынцып падыходу Лукашэнкі да Крамля будзе такім жа — пастаянны продаж лаяльнасці да той ступені, да якой гэта магчыма, не губляючы свой астатні палітычны суверэнітэт, і ў надзеі, што такі продаж вайсковай і іншай лаяльнасці гарантуе эканамічнае забеспячэнне, што, уласна, мы і бачым", — упэўнены Шрайбман.

У пятніцу Пуцін заявіў пра свой намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі, якія пройдуць 15-17 сакавіка. Гэта будзе ягоны пяты прэзідэнцкі тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі