Што беларускага ў беларускіх ноўтбуках і мабільных тэлефонах?
У “першых беларускіх ноўтбуках” няма нічога беларускага. Ды й самі ноўтбукі, як высветліла Еўрарадыё, даўно збіраюцца ў нашай краіне. Мінскае прадпрыемства МПОВТ на днях прадэманстравала першую партыю беларускіх ноўтбукаў. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, што ж у іх беларускага.
Як сказаў Еўрарадыё супрацоўнік сталічнага прадпрыемства МПОВТ, беларускі ноўтбук на 100 працэнтаў сабраны з імпартных камплектуючых, а беларуская толькі зборка:
"Толькі праца, тэсціраванне, зборка. Камплектацыя цалкам імпартная".
Збіраюць беларускія ноўтбукі на платформе кампаніі НР пакуль толькі пад замову. Але каштуюць яны значна даражэй за сваіх замежных канкурэнтаў. "Коллега" сабраны на платформе НР 530 і будзе каштаваць прыблізна 920 долараў. Згодна з жаданнем заказчыка на камп’ютар ставяць ліцэнзійны софт, які таксама ўключаецца ў кошт.
Такія ноўтбукі выгадна купляць дзяржаўным арганізацыям: калі яны набываюць імпартныя НР, на іх ідзе падатак у 20 працэнтаў. Расійскія кошты на НР530 да 700 долараў, ва Ўкраіне яго можна набыць за 500. Нават з падаткам у 20% яны таннейшыя за "Коллегу". Таму ніводнага ноўтбука "Коллега" яшчэ не прадалі. Праўда, заключылі 4 дамовы на пастаўку 10-ці ноўтбукаў, кажа супрацоўнік МПОВТ:
"Складзеныя 4 дамовы з раённымі аддзеламі адукацыі. Але такая сітуацыя, што нас просяць пачакаць, бо пакуль няма грошай. Таму канчатковаму спажыўцу мы ніводнага ноўтбука не паставілі".
Як даведалася Еўрарадыё, гэта далёка не першыя беларускія ноўтбукі. Яшчэ некалькі год таму кампанія "ДЕКК Интернешнл" выпускала ноўтбукі "ДЕКК". Яны збіраліся з замежных камплектуючых, як распавёў Еўрарадыё дырэктар "ДЕКК Интернешнл" Мікалай Платонаў:
"Паводле маёй інфармацыі, мы далёка не першыя, хто атрымаў сертыфікат на зборку ноўтбукаў у Беларусі. Як у нас, так і ў іншых кампаній, што выраблялі і вырабляюць ноўтбукі, гэта была адвёрткавая зборка".
Але цяпер іх не збіраюць — эканамічна нявыгадна, бо сітуацыя на рынку змянілася, і кошты на імпартныя камп'ютары сталі меней у два разы, кажа дырэктар "ДЕКК Интернешнл" Мікалай Платонаў:
"Сабраць ноўтбук тут было танней, чым прывезці сюды гатовы. Гэта было выгадна з пункту гледжання мытных пошлінаў. У выніку кошт быў канкурэнтаздольны. Цяпер сусветныя брэнды даюць такія цікавыя кошты на свае ноўтбукі, што зараз прывезці гатовы ноўтбук і размытніць яго танней, чым займацца адвёрткавай зборкай тут".
Дарэчы, у нашай краіне не толькі ноўтбукі называюцца беларускімі толькі па месцу зборкі. Амаль год таму ў мінскіх крамах з'явіўся першы беларускі мабільны тэлефон Eurotef-M. Тады ў інтэрнэце з'явіліся здымкі ўнутранай панэлі тэлефона, на якой пад налепкай "Зроблена ў Беларусі" была налепка "Made in China". Як растлумачыў Еўрарадыё дырэктар кампаніі "Прамсувязь" Аляксандр Гелясін, у тэлефоне таксама толькі беларуская зборка, а ўсе дэталі імпартныя, таму, магчыма, на іх маглі быць пазнакі "Зроблена ў Кітаі".
"Толькі нашая зборка. Штосьці, можа, зроблена ў Кітаі, штосьці не. Дэталі зробленыя не ў Беларусі, таму на нейкай дэталі можа быць пячатка "зроблена ў Кітаі".
Выраб такой беларускай тэхнікі эканамічна нявыгадны. На зборцы шмат грошай не заробіш, бо гэта вельмі проста, лічыць эканаміст даследчыцкага цэнтра ІПП Аляксандр Чубрык:
"Зборка — гэта рэч, на якой людзі грошай не зарабляюць. Было б больш выгадна імпартаваць ужо гатовае. Бо зборка —гэта вельмі проста. Любы чалавек можа сабраць уласнымі рукамі — для гэтага не трэба вялікага розуму. У тым праблема беларусаў, што яны любяць абгарнуць нешта ў сваю упакоўку. Напісаць "гарызонт", "інтэграл", ці "калега" і прадаваць як беларускі тавар".
На думку Аляксандра Чубрыка, з’яўленне такіх беларускіх тавараў — гэта спроба замясціць імпарт. Але канкураваць яны змогуць толькі з дапамогай адміністратыўнага рэсурса.
Прыблізныя характарыстыкі HP Compaq 530:
Intel Celeron M 1.6 ГГц, 15.4"(1280x800), IntelGMA950, RAM 512 Мб, жесткий диск: 80 Гб (5400), CDRW/DVDRW DL, WiFi
А вось такія ноўтбукі можна купіць за 900 долараў у Беларусі:
HP Compaq 6730s
Intel Pentium Dual-Core 2.1 ГГц (1 Мб), 15.4"(1280x800), Intel GMA 4500MHD, RAM 3 Гб, жесткий диск: 320 Гб (5400), CDRW/DVDRW DL, WiFi, Bluetooth
HP Pavilion dv2386ea
Intel Core 2 Duo 1.8 ГГц (4 Мб), 14.1"(1280x800), NVIDIA GeForce 8400M GS, RAM 2 Гб, жесткий диск: 160 Гб (5400), CDRW/DVDRW DL, WiFi, Bluetooth
Фота — onliner.by