Што прываблівае турыстаў у Азербайджане

Мейдан ТВ
Мейдан ТВ

Азербайджан знайшоў яшчэ адзін спосаб перажыць нафтавы крызіс. Месяц таму старшыня Дзяржаўнага агенцтва па турызме Фуад Нагіеў заявіў, што краіна актыўна працуе над тым, каб яе турыстычным патэнцыялам зацікавіліся замежныя турысты. Пра тое, што турызм у Азербайджане сапраўды развіваецца, можа сведчыць той факт, што нядаўна кампанія Bloomberg ўключыла гэтую краіну ў "Топ-10" самых хуткарослых тур-накірункаў 2018 года.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2018 года Азербайджан прыняў паўтара мільёна турыстаў — гэта на 10 працэнтаў больш за мінулагодні паказчык. Да 2023 годзе краіна плануе павялічыць лік гасцей у два разы. Пашырылася і геаграфія — усё больш турыстаў прыбывае з Расіі (31,6 працэнтаў). За імі ідуць турысты з Грузіі, Турцыі, Ірана, ААЭ, Ірака і Украіны.

Без віз

"Мы некалькі краін закаўказскіх ўжо аб'ехалі, Азербайджан быў апошні, дзе мы не былі, таму вырашылі прыехаць сюды. Нам усё спадабалася, асабліва, цэнтр Баку, грандыёзна адбудаваны, мы пад уражаннем. І сэрвіс на вышэйшым узроўні", — распавядае турыст з Растова.

Іншы расійскі турыст распавёў Мейдан ТВ, што ў апошні час грамадзянам Расіі стала складаней атрымаць візы ў Амерыку і краіны ЕС, і яны звярнулі сваю ўвагу на краіны Паўднёвага Каўказу, у тым ліку і на Азербайджан.

Для грамадзян 9 постсавецкіх краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі дзейнічае бязвізавы рэжым ўезду ў краіну. Яны могуць знаходзіцца ў Азербайджане без рэгістрацыі два тыдні — дастатковы тэрмін для таго, каб паглядзець краіну.

У першым паўгоддзі 2018 гады гэтай магчымасцю скарысталіся каля 5 тысяч турыстаў з краін СНД.

Что привлекает туристов в Азербайджане
Мячэць шэхідаў. Баку, Азербайджан. Кастрычнік, 2018/Мейдан ТВ

Без моўных бар'ераў

У Азербайджане добра ведаюць рускую мову — і гэта прыцягвае шматлікіх турыстаў з краін СНД. Пагаварыць па-руску можна не толькі ў Баку, але і ў правінцыі — свабодна валодаюць гэтай мовай у любым кафэ, рэстаране, краме ці проста ў грамадскім транспарце.

Моўнага бар'ера няма і ў турыстаў з Турцыі і Ірана — амаль усе азербайджанцы разумеюць турэцкую, а турысты з Ірана — азербайджанскую, таму што, у асноўным, з гэтай краіны едуць менавіта этнічныя азербайджанцы.

Другі па папулярнасці кірунак у Азербайджане (пасля Баку) — старажытны горад Шэкі, размешчаны ў паўднёвых перадгор'ях Вялікага Каўказа. Жыхарка горада Мірвары Расулава распавяла, што турысты часцей за ўсё наведваюць Палац шэкінскіх ханаў, пабудаваны ў XVIII стагоддзі, караван-сарай, мясцовы рынак.

Что привлекает туристов в Азербайджане
Шэкі, Азербайджан. Кастрычнік 2018/Мейдан ТВ

Агіль Керымаў — майстар, які робіць папахі. Ён працуе ў майстэрні пры караван—сараі. Папахі Агіла на ўсе выпадкі жыцця: і для танцаў, і для выпасу авечак. Цэны залежаць ад якасці воўны — ад 25 манатаў (прыблізна 15 долараў) да 300-350 манатаў (175-200 долараў). Кажа, што сярод яго кліентаў шмат замежных турыстаў.

Что привлекает туристов в Азербайджане
Мастерская Агиля Керимова. Шеки Азербайджан. Октябрь 2018/Мейдан ТВ

Па словах Вафы Мустафаевай, супрацоўніцы Шэкінского інфармацыйнага цэнтра турызму, азербайджанскія ўлады праводзяць турыстычныя выставы ў розных краінах свету для прыцягнення ўсё большай колькасці турыстаў не толькі ў Шэкі, але і іншыя рэгіёны Азербайджана.

"Я і сама прымала ўдзел у такой выставе ў Францыі ў 2015 годзе. Магу сказаць, што пасля гэтага французскіх турыстаў у Азербайджане стала больш", — расказала яна.

Что привлекает туристов в Азербайджане
Дворец шекинских ханов. Шеки, Азербайджан.Октябрь 2018/Мейдан ТВ

Рецепт поспеху

Эканаміст Тогрул Машалы лічыць, што калі Азербайджан сапраўды хоча развіваць турызм, яму трэба браць прыклад з суседняй Грузіі. І ў першую чаргу, перагледзець візавую палітыку.

"Адразу пасля таго, як урад спрасціў візавы рэжым для грамадзян арабскіх краін, колькасць турыстаў з ААЭ павялічылася ў разы. У гэтым годзе Азербайджан наведалі больш за 400 тысяч арабаў, а гэта 20 працэнтаў ўсіх, хто прыбыў у краіну. Варта укараніць такую ​​ж сістэму і для грамадзян іншых краін".

Толькі ў пачатку 2018 года Азербайджан спрасціў працэдуру выдачы ўязных віз для грамадзян 11 краін, сярод якіх ААЭ, Бахрэйн, Ізраіль, Японія, Кітай.

"Так была створана сістэма афармлення электронных віз, але гэта ўсё роўна віза", — лічыць Машалы. А зараз візавы рэжым існуе нават для грамадзян такіх суседніх краін, як Іран і Турцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі