Што ў навагоднюю ноч пажадае беларусам новы прэзідэнт?
Някляеў у Новы год пазычыць усім дыхаць на ўсе грудзі свабодай, Глушакоў — шмат не піць, Раманчук — усім уключацца ў правядзенне рэформаў, Кастусёў раскажа тэзісы сваёй новай палітыкі, Саннікаў — павіншуе з новай краінай, а Цярэшчанка нагадае, што праца — гэта галоўнае. Прэзідэнцкія выбары завершацца напярэдадні навагодніх святаў. Еўрарадыё апытала прэтэндэнтаў у прэзідэнты і даведалася, што яны ў выпадку свайго абрання скажуць беларусам з тэлеэкрана пад звон келіхаў.
Лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў кажа, што надоўга адцягваць увагу людзей ад святочнага стала не будзе. І прамова яго абмяжуецца некалькімі сказамі.
Уладзімір Някляеў: “Я б ім сказаў: “Людзі! Мы нарэшце ўдыхнулі волі. Дык удыхніце яе на ўсе грудзі і зразумейце, што гэта такое. З воляй вас, дарагія беларусы!”
А вось самы галоўны сярод астатніх прэтэндэнтаў абаронца жывёл намеснік старшыні партыі “Зялёныя” Юрый Глушакоў навагоднюю прамову прысвеціць абароне людзей.
Юрый Глушакоў: “Пажадаю, каб не шмат пілі. Гэта найперш. А па-другое — усяго найлепшага. Што яшчэ казаць! Надзей на лепшую будучыню”.
Еўрарадыё: “І што, ні слова ў абарону жывёл?!”
Юрый Глушакоў: “О! Божа мой! Я сказаў тое, што скажу найперш. А абарона павінна быць — і жывёл, і раслін”.
Эканаміст Яраслаў Раманчук паабяцаў, што, каб не псаваць людзям апетыт, не будзе казаць пра макраэканамічную стабілізацыю. І выдаў спрошчаную версію лекцыі па палітэканоміцы для пачаткоўцаў.
Яраслаў Раманчук: “Скажу пра тое, што Беларусь вярнулася на шлях дэмакратызацыі, на шлях, які вядзе да еўрапейскіх стандартаў і каштоўнасцяў. На шлях, калі ў нас будзе значна больш справядлівасці, адказнасці. Шлях, які давядзе Беларусь да трыццаткі найбольш заможных краін свету. І трэба гэта рабіць не пры дапамозе прэзідэнта, а пры дапамозе грамадства, якое будзе значна больш актыўным у правядзенне рэформаў”.
Віталь Рымашэўскі да пытання Еўрарадыё аказаўся не гатовым. Маўляў, новы прэзідэнт сваё віншаванне скажа толькі напярэдадні 2012 года.
Віталь Рымашэўскі: “Першае віншаванне будзе залежаць ад таго, як мы пражывем першыя два тыдні. Таму ўсё будзе залежаць ад той сітуацыі, у якой будзе знаходзіцца краіна і беларускі народ”.
Ад эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне будзе, паводле словаў Алеся Міхалевіча, залежаць і змест яго навагодняй прамовы.
А лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч увогуле адмовіўся абмяркоўваць гэтае пытанне.
Сяргей Гайдукевіч: “Мне не да песень у інтэрнэце, я такі прыземлены мужык! Мне трэба народ падрыхтаваць, выступіць добра. Мне трэба, каб людзі мне паверылі. Мяне ведаюць усе, уся краіна!”
Нядоўга, але з грунтоўна падрыхтаванай прамовай паабяцаў выступіць з тэлеэкрана намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Рыгор Кастусёў: “Я не буду казаць доўга, але асноўныя тэзісы я ўсё ж скажу. Яны будуць тычыцца новых падыходаў у эканоміцы, у палітыцы, у знешняй палітыцы Беларусі. А самае галоўнае, зразумела, гэта віншаванні з Новым годам! Для людзей гэта свята”.
Са словамі пра свабоду выступіць у навагоднюю ноч і палітаглядальнік “Народнай волі” Андрэй Саннікаў.
Андрэй Саннікаў: “Я б, найперш, павіншаваў з Новым годам і новай краінай. Гарантаваў бы, што мы будзем жыць вольна, свабодна, паважаць годнасць кожнага чалавека і яго правы. І будзем рухацца да заможнай еўрапейскай краіны”.
Але самым арыгінальным абяцае стаць віншаванне з Новым годам ад старшыні савета Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнесу Віктара Цярэшчанкі.
Віктар Цярэшчанка:“Пазычу ўсім вярнуцца да таго, што праца — гэта галоўнае: сумленнае стаўленне да працы. Пажадаю, каб знялася сацыяльная напружанасць, каб быў давер да выканаўчай улады. І, безумоўна, усім здароўя, дабрабыту не толькі на новы каляндарны год, але і як мінімум на 5 гадоў”.
І дадаў, што ў такі момант даваць невыканальных абяцанняў народу нельга. Да прыкладу, што заробкі вырастуць альбо што дэфолту не будзе.