Шторм "Святы Іуда" збірае ахвяраў у Еўропе, ідзе да Расіі і Эстоніі (відэа)

Пяць чалавек загінулі ў Вялікабрытаніі, шэсць — у Нямеччыне, па 1 — у Нідэрландах і Даніі. Большасць з іх сталі ахвярамі дрэваў, якія ламаў вецер.



Як інфармуе РІА "Новости", шторм, які абрынуўся на паўночную Еўропу, па сваёй сілы параўнальны з ураганам. Парывы ветра на брытанскай выспе Уайт у Ла-Маншы дасягалі 160 кіламетраў за гадзіну.

У аўторак, 29 кастрычніка, паводка пагражае Санкт-Пецярбургу з-за штармавога ветра з парывамі да 28 метраў за секунду ў акваторыі Фінскай затокі. "Святы Іуда" будзе панаваць у гэтым расійскім горадзе цэлы дзень і аслабне толькі ўначы ў сераду.

Шторм быў названы метэаролагамі ў гонар святога Іуды, якога шануюць у Вялікабрытаніі як заступніка няшчасных. Яго дзень адзначаецца 28 кастрычніка.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі