Штурхальніца ядра Надзея Астапчук паказала лепшы вынік сезона ў свеце
Найлепшы вынік сезона ў свеце ў штурханні ядра паказала беларуска Надзея Астапчук. Яна выйграла этап "Брыльянтавай лігі" ў Шанхаі. Як паведамляе "Прессбол", у лепшай спробе Астапчук штурхнула ядро на 20,70 метра. Другі паказчык у навазеландкі Валеры Вілі — 19,72.