Шуневіч пракаментаваў ператрусы ў сваякоў удзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне

Шуневіч пракаментаваў ператрусы ў сваякоў удзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, пракаментаваў ператрусы ў сваякоў удзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне. Дагэтуль былі вядомыя факты пра ператрусы, якія закранулі сем'і тых, хто ваюе на баку Кіева. А ці адбываюцца яны ў сваякоў тых, хто ваюе на баку самаабвешчаных ЛНР і ДНР?

Шуневіч: "Усе тыя асобы, якія прымаюць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, тыя, якія нам вядомыя, усе яны будуць "адпрацаваныя" з кропкі гледжання дзейнага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Я падкрэсліваю: незалежна ад таго, на якім баку і хто ваюе".

Паводле слоў Шуневіча, МУС выконвае прадпісанне следчага, паводле якога і праводзяцца ператрусы, агляды па месцах пражывання гэтых асоб у Беларусі. Следчыя мерапрыемствы праводзяцца "па чарзе" ва ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў.

Шуневіч паведаміў, што раней было вядома пра 130 беларусаў, якія ваявалі ва Украіне (гэта ў асноўным жыхары рэгіёнаў нашай краіны). Сярод іх пераважаюць байцы фармаванняў ЛНР і ДНР, прапорцыя 3 да 1, падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі