Шварцэнегера абралі лідарам Супраціўлення
Акцёра Арнольда Шварцэнегера абралі лідарам Супраціўлення на выпадак уварвання на Зямлю іншапланетнікаў. Даследаванне правёў адзін з брытанскіх тэлеканалаў, які апытаў 2 тысячы тэлегледачоў. Большасць удзельнікаў апытання натхніліся яго Тэрмінатарам і вырашылі, што ён "найлепш справіцца з уварваннем іншапланетнікаў".
"Я хачу падзякаваць людзям за тое, што яны вераць у мяне. Я гатовы служыць", — напісаў 73-гадовы Шварцэнегер у Twitter.
У спісе з 20 знакамітасцяў другое месца заняў 52-гадовы акцёр Уіл Сміт, які запомніўся роллю лётчыка ў фільме "Дзень незалежнасці". Прадказальна ёсць у спісе акцёры Брус Уіліс, Том Круз і Сігурні Уівер.
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на восьмым месцы, а дзейны амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн толькі 20-ы.
I want to thank the people for putting their faith in me. I am ready to serve. https://t.co/RiBtNmWtVi
— Arnold (@Schwarzenegger) March 18, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.