Швейцарыя далучылася да 4-га пакета санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі
Швейцарыя далучылася да 4-га пакета санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі. У "чорны спіс" уключаны 78 чалавек і 7 арганізацый, паведамляе Reuters.
У Беларусі дагэтуль за кратамі знаходзіцца грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, асуджаная на два гады калоніі за тое, што сарвала балаклаву з сілавіка падчас жаночага маршу ў Мінску. Яна прызнана палітзняволенай. Таму не дзіўна, што ўрад гэтай краіны далучыўся да санкцый. Яны пачынаюць дзейнічаць ужо сёння.
ЕС афіцыйна аб'явіў пра новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі 21 чэрвеня. У той жа дзень да іх далучыліся Вялікабрытанія і Канада. У аўторак да 4-га пакета санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся яшчэ 6 краін — Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.