Да 4-га пакета санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся яшчэ 6 краін
Да 4-га пакета санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся 6 краін. Гэта Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, паведамляе consilium.europa.eu.
Еўрасаюз вітае іх рашэнне.
ЕС афіцыйна аб'явіў пра новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі 21 чэрвеня. Брусель дадаў у "чорны спіс" 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб (БелАЗ, МАЗ, "Новая нафтавая кампанія" і г. д.). У той жа дзень да 4-га пакета санкцый далучыліся Вялікабрытанія і Канада.
Пазней Еўрасаюз ухваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Рыхтуецца 5-ы пакет санкцый. Ціск на Аляксандра Лукашэнку будзе працягвацца, пакуль у Беларусі не пачнуцца змены, заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.