Сі Цзіньпін: "Украінскі крызіс — гэта тое, чаго мы не жадаем бачыць"

Сі Цзіньпін: "Украінскі крызіс — гэта тое, чаго мы не жадаем бачыць"

Джо Байдэн абмеркаваў вайну ва Украіне з Сі Цзіньпінам. Амерыканскія СМІ пісалі, што асноўная мэта прэзідэнта ЗША — папярэдзіць Кітай пра магчымыя наступствы падтрымкі Расіі.

Размова кіраўнікоў дзвюх краін доўжылася амаль дзве гадзіны.

Старшыня Сі заявіў, што канфлікты і канфрантацыя, падобныя тым, што адбываецца ва Украіне, "не адпавядаюць нічыім інтарэсам".

"Украінскі крызіс — гэта тое, чаго мы не жадаем бачыць", — заявіў ён і дадаў, што КНР і ЗША мусяць браць на сабе міжнародную адказнасць і дамагацца міру ва ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі