Сілавікі апячаталі майстэрню брэсцкага цесляра Андрэя Вароніна
Да брэсцкага цесляра Андрэя Вароніна, які вырабляе дызайнерскія сталы і іншую мэблю, "прыйшлі".
"Мне апячаталі майстэрню з усімі станкамі, матэрыялам і вырабамі. Да бацькоў прыходзілі следчыя, праводзілі ператрус, перавярнулі ўсё дагары дном, напалохалі маму. Хлопцаў і дзяўчын з маёй каманды ўчора дапытвалі 5 гадзін, забралі тэлефоны. Прыязджалі да іх дадому.
⠀
Мне закідаюць нявыплату падаткаў і ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Гэтая крымінальная справа, тэрмін да 5 гадоў", — распавядае цясляр.
Варонін звязвае пераслед з тым, што ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Брэсцкай вобласці. Разам з жонкай ён з'ехаў з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.