Сілавікі пад пагрозай рэпрэсій сабралі $356 тысяч "добраахвотных ахвяраванняў"
Сілавікі збіраюць "добраахвотныя ахвяраванні" (ілюстрацыйнае фота)
У 2024-м сілавікі ў Беларусі пад пагрозай рэпрэсій сабралі ў людзей, якія рабілі данаты, больш за $356 тысяч "добраахвотных ахвяраванняў". Сцвярджаецца, што грошы перавялі дзяржаўным сацыяльным і медыцынскім установам (120 тысяч долараў толькі Мсціслаўскай спецыяльнай школе-інтэрнату).
Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама (відаць, на падставе нейкага дакумента МУС РБ), сёлета выявілі 260 чалавек, якія "ажыццявілі пераводы грашовых сродкаў на рахункі экстрэмісцкіх фарміраванняў на агульную суму больш за 5000 долараў ЗША". Яны і вымушаны былі ахвяраваць значна большыя сродкі сілавікам. У некаторых выпадках "выкуп" у сотні разоў перавышае данат. У шэрагу выпадкаў гэтых людзей судзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.