Сілавікі ў Мінску абмяркоўваюць ваенную бяспеку ў краіне

Сілавікі ў Мінску абмяркоўваюць ваенную бяспеку ў краіне

14-15 лютага ў Мінску праходзіць збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы. Ён ладзіцца ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл.

Як інфармуе сайт Міністэрства абароны, у зборы прымаюць удзел кіруючы склад Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Мінабароны, Генштаба Узброеных Сіл, прадстаўнікі МУС, МНС, Памежнага камітэта, а таксама старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў ды іх намеснікі, ваенныя камісары ​​абласцей і Мінска.

Паведамляецца, што галоўная мэта збору — павысіць узровень індывідуальнай падрыхтоўкі кіруючага складу дзяржаўных органаў і выканкамаў.

Падчас збору пройдуць тэарэтычныя заняткі па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы. Удзельнікам мерапрыемства распавядуць пра асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча, асновы працы мясцовых саветаў абароны. На практыцы яны пазнаёмяцца з арганізацыяй правядзення вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны адміністрацыйнага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі