Сіноптыкі: Снегапад скончыцца толькі ў нядзелю ўвечары
Снегапад у Беларусі скончыцца сёння позна ўвечары. Як тлумачаць сіноптыкі, Беларусь трапіла ў цыркуляцыю цыклона, які ідзе з поўдня на поўнач: цяпер краіна знаходзіцца пад уплывам франтальнага падзелу гэтага цыклона.
Спецыялісты адзначаюць, што снег ідзе на большай частцы тэрыторыі краіны. Моцныя ападкі прагназуюцца сёння месцамі ў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і па ўсходзе Мінскай вобласці.
У сталіцы снег будзе ўмеркаваны. Ён будзе ісці цэлы дзень, а бліжэй да ночы зменіцца дажджом. Аднак ніякіх надзвычайных сітуацый не прагназуецца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.