Украінскія ўлады аб'явілі аб прымусовай эвакуацыі жыхароў Купянска

Харкаўшчына, восень 2024-га

Харкаўшчына, восень 2024-га / suspilne.media

Улады Харкаўскай вобласці аб'явілі аб прымусовай эвакуацыі ўсяго грамадзянскага насельніцтва з горада Купянска і бліжэйшых населеных пунктаў. Прычынай называецца пагаршэнне сітуацыі з бяспекай у рэгіёне. З-за гэтага мясцовыя ўлады не могуць забяспечыць для насельніцтва правядзенне ацяпляльнага сезона, пастаўкі электразабеспячэння і прадастаўленне гуманітарнай дапамогі, піша hromadske.ua.

У Купянску жыве каля 7 тысяч чалавек: 4 тысячы на левым беразе ракі Аскол, якая падзяляе горад, і яшчэ 3 тысячы на правым. Для эвакуяваных падрыхтавалі месцы ў Харкаве. Яны змогуць выехаць і ў іншыя вобласці Украіны.

Купянск быў вызвалены ўкраінскімі вайскоўцамі падчас контрнаступу ў 2022 годзе. Аднак сёлета расійскія войскі пачалі зноў набліжацца да горада.

Аб абавязковай эвакуацыі сем'яў з дзецьмі аб'явілі і ў горадзе Баравая, што ў Ізюмскім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі