Сіноптыкі: У чацвер дажджы ў Беларусі зменіць пахаладанне

Сіноптыкі: У чацвер дажджы ў Беларусі зменіць пахаладанне

Дажджы ў Беларусі зменіць пахаладанне. У нашу краіну ідзе халоднае арктычнае паветра. Тэмпература паветра будзе ніжэйшая за норму на 2-3 градусы, паведаміў sputnik.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 11 кастрычніка, уначы і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, удзень ападкі прагназуюцца толькі на поўдні. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, у дзённыя — плюс 5-10 цяпла.

Арктычнае паветра будзе паступова апаноўваць Беларусь, дажджы адступяць. Надвор'е будзе больш адпавядаць лістападу, чым кастрычніку. У сераду, 12 кастрычніка, кароткачасовыя дажджы магчымыя ў Брэсцкай вобласці. Уначы на паўночным усходзе магчымыя замаразкі да мінус 4 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе не большай за +9.

У чацвер, 13 кастрычніка, замаразкі чакаюцца ўжо амаль па ўсёй Беларусі, будзе без ападкаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі