Сіноптыкі: у панядзелак чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

Воблачнае з праясненнямі надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак, 17 траўня. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, уначы па паўднёвым-захадзе, а днём на большай частцы нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-16 градусаў цяпла, а днём паветра прагрэецца да 17-24 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі