СК: у Асіповічах затрымалі ўдзельніка "рэйкавай вайны"

СК: у Асіповічах затрымалі ўдзельніка "рэйкавай вайны"

У Асіповічах затрымалі 43-гадовага мужчыну, які запісаўся ў "План Перамога" і рахтаваў тэракт на чыгунцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У "План Перамога", які распрацоўвае аб'яднанне былых сілавікоў, мужчына запісаўся ў студзені 2021 года. У сакавіку, як паведамляецца, ён "ініцыятыўна запатрабаваў даныя пра месцы размяшчэння рэлейных шафаў на чыгунцы для здзяйснення тэрарыстычных актаў". 

Але пачаць свае дзеянні жыхар Асіповічаў не паспеў, бо яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Дома ў яго выявілі лёгкаўзгаральныя вадкасці і атрыбуты для вырабу выбуховых рэчываў і гаручых сумесяў.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку да здзяйснення акта тэрарызму (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні (ч. 3 арт. 361-1). Яго ўзялі пад варту. 

СК: у Асіповічах затрымалі ўдзельніка "рэйкавай вайны"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі