Складскія запасы прадпрыемстваў працягваюць павялічвацца

Такую лічбу прыводзіць інфармацыйнае агентцва БелаПАН. У лістападзе аб'ём нерэалізаванай прадукцыі павялічыўся амаль на 420 млрд рублёў і дасягнуў на 1 снежня 29,53 трлн рублёў.



Дарэчы, прадпрыемствы Мінска, якія маюць найбольшыя складскія запасы, крыху скарацілі іх аб'ём. А вось прадпрыемствы Мінскай вобласці, наадварот, павялічылі аб'ём нерэалізаванай прадукцыі. Таксама ў лістападзе павялічыўся аб'ём складскіх запасаў у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.



Рост складскіх запасаў прамысловых прадпрыемстваў з'яўляецца адной з ключавых праблем, з якой сутыкнулася сёлета беларуская эканоміка. У першай палове 2013 года складскія запасы перавысілі 80% месячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.



Фота — kinolife.tv
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі