Складзены топ-5 злачынстваў у Беларусі ў 2019 годзе

Складзены топ-5 злачынстваў у Беларусі ў 2019 годзе

Складзены топ-5 злачынстваў у Беларусі ў 2019 годзе. Яго агучыла на "Радыё-Мінск" афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Сёлета (у студзені-лістападзе) найчасцей распачыналіся крымінальныя справы па артыкуле "Крадзяжы" (арт. 205 КК РБ) — больш за 29 тысяч ці амаль 35%.

На другім месцы — крадзяжы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі (арт. 212) — больш за 7 тысяч крымінальных спраў ці амаль 9%. На трэцім месцы — ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей (арт. 174) — больш за 6 тысяч ці 7,29%. Далей — артыкул "Хуліганства" (арт. 339), па ім распачата больш за 4600 крымінальных спраў ці 5,5%. На пятым месцы — махлярства (арт. 209 КК). Па гэтым артыкуле распачалі больш за 4500 крымінальных спраў ці 5,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі