Следчага, які вёў справы Матолькі і Белавуса, адправілі ў адстаўку

Сяргей Паско / minsknews.by
Сяргей Паско / minsknews.by

Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, адправіў у адстаўку генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско, які займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння вызначанай формы адзення і знакаў адрознення.

Паско вёў справы Антона Матолькі і Паўла Белавуса. У студзені 2023-га вялікі розгалас набыло абвінавачанне Белавуса ў "распаўсюдзе ідэй беларускага нацыяналізму", якое выказаў Паско. Ён заўляў: "Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі".

Таксама Лукашэнка звольніў па ўзросце генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку. Раней Мельчанка быў намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бясьпекі. Але ў 2019-м яго знялі з гэтай пасады і прызначылі афіцыйным прадстаўніком МУС у беларускай амбасадзе ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі