Следчы не дазволіў сёння расійскім дыпламатам сустрэцца з Баўмгертнерам

"Интерфакс-Запад" цытуе словы адваката сям'і Уладзіслава Баўмгертнера Аляксея Басістава: "Сёння сустрэчы не было, яна перанесеная на заўтра па рашэнню следчага... дадзенае рашэнне было нематываваным". Сустрэча мусіць адбыцца а 10-й гадзіне раніцы 30 жніўня.

Тым часам, стала вядома, што маці Баўмгертнера адмовілі ў сустрэчы з сынам. У чацвер яна вярнулася з Беларусі ў Расію.
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

У ізалятары КДБ гендырэктара "Уралкалія" паставілі тварам да сцяны (відэа)
 

Скандал: Пра паездку ў Мінск Баўмгертнера мог дамовіцца прэм'ер Мядзведзеў
 

Фота — ria.ru, ont.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі