Следчыя шукаюць таксіста, які падвозіў экс-мужа забітай Ганны Сардэчкінай
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску шукае кіроўцу легкавога аўтамабіля, магчыма, абсталяванага пад таксоўку.
Паведамляецца, што гэты аўтамабіль падвозіў высокага маладога мужчыну з некалькімі вялікімі сумкамі познім вечарам 12-га ці ў ноч на 13 жніўня ад вуліцы Народнай да вуліцы Лук'яновіча ў Мінску. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў.
МУС просіць кіроўцу і іншых магчымых відавочцаў затэлефанаваць па нумарах: (044) 500-31-09, (017) 395-50-28, (017) 395-75-67 — дзяжурная частка Следчага камітэта па Мінску ці на нумар 102.
Следства сцвярджае, што "прыватнасць гарантуецца". Нагадаем, што ў забойстве мінчанкі Ганны Сардэчкінай падазраюць яе былога мужа.
Фота з сацыяльных сетак