"Слова пацана" планавалі працягнуць на другі і трэці сезоны

Кадр з серыяла "Слова пацана"

Кадр з серыяла "Слова пацана" / Скрыншот

Рэжысёр серыяла "Слова пацана: кроў на асфальце" Жора Крыжоўнікаў распавёў, што першапачаткова планаваў зняць не адзін, а тры сезоны. Дзеянне ў іх развівалася б у 1989-м, 1991-м і 1993 гадах.

Крыжоўнікаў кажа, што яго драматургічна-сцэнарная цікавасць — у галіне трансфармацыі асобы: з "пацана" ў "чушпана" і наадварот. Ідэі развіцця сюжэту абмяркоўваліся. А гады для працягу серыяла падабраныя так таму, што тады на тэрыторыі СССР крута мянялася жыццё. Развальвалася краіна. Вулічныя хуліганы ператвараліся ў бандытаў і ўваходзілі ў арганізаваныя злачынныя групоўкі, якія рабіліся новымі гаспадарамі жыцця.

Аднак на гэты момант, паводле слоў Крыжоўнікава, праца над другім сезонам серыяла не вядзецца. Творчая група вырашыла ўзяць паўзу, каб супакоіцца і азірнуцца навокал. І, магчыма, заняцца іншымі праектамі.

Серыял "Слова пацана" выйшаў у канцы 2023 года. Ён складаецца з 8 серый. Рэжысёра абвінавацілі ў рамантызацыі вулічнага бандытызма — яму нават давялося перазняць канцоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі