Служба бяспекі Лукашэнкі: У Адміністрацыю прыходзіў чалавек з выбухоўкай
Хаця гэта адбылося каля 15 гадоў таму, дагэтуль інфармацыя нідзе не паведамлялася.
Артыкул, прысвечаны гісторыі гэтай спецслужбы, апублікавала газета "СБ — Беларусь сегодня". Былы кіраўнік аператыўнага аддзялення Службы бяспекі Уладзімір Клімаў кажа, што яго падраздзяленне з 15 чалавек штогод прадухіляла па 12-15 сур'ёзных пагроз.
Па словах Клімава, недзе ў 1998 ці 1999 годзе ў будынак Адміністрацыі увайшоў чалавек. На поясе ў яго была выбухоўка, а ў руках — канцы дрота. Толькі ў апошні момант нервы ў мужчыны не вытрымалі, і ён закрычаў, што ўсіх узарве. Мужчыну схапілі.
Дарэчы, гэта быў не адзіны падобны інцыдэнт у прэзідэнцкай Адміністрацыі. Па словах Клімава, іншы злачынец абстраляў гэты будынак з машыны. Абодвух асудзілі.
Фота — sb.by