"Смаргонь" заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату
Футбалісты "Смаргоні" / vk.com/fcsmorgon_official
"Смаргонь" датэрмінова заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу беларускага футбольнага чэмпіянату. Апошні раз каманда гуляла ў эліце ў 2021 годзе.
У цяперашнім першынстве першай лігі "Смаргонь" лідыруе з 47 ачкамі і гарантавала сабе адно з двух месцаў, якія даюць права на пераход у вышэйшую лігу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.