Смартфон, які знік у жыхаркі Гомеля, міліцыя знайшла ў нечаканым месцы

Смартфон, які знік у жыхаркі Гомеля, міліцыя знайшла ў нечаканым месцы

Смартфон, які знік у жыхаркі Гомеля, знайшлі ў нечаканым месцы. Як паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі, 35-гадовая жанчына прыйшла з заявай да міліцыянераў 25 чэрвеня. Паводле яе слоў, у яе знік тэлефон. Здарэнне адбылося на падворку прыватнага дома (жанчына дакладна не памятала, дзе пакінула смартфон). Малаверагодна, каб невядомы апынуўся там незаўважаным — каля дома бегала нямецкая аўчарка, ды і плот высокі, брамка зачынена.

Падчас размовы падпалкоўніка міліцыі з гаспадыняй дома гаворка раптам пайшла пра... варон. Жанчына паскардзілася, што яны раней ужо цягалі на суседні ўчастак некаторыя рэчы, а гняздо іх — на яблыні. Афіцэр параіў праверыць гняздо. Жанчына на ровары вярнулася дахаты і неўзабаве ператэлефанавала — менавіта там тэлефон і знайшлі. Таму следча-аператыўную групу, якая ўжо выехала, вярнулі назад.

У міліцыі адзначаюць, што гэта рэдкі выпадак, калі зламысніка прыцягнуць да крымінальнай адказнасці немагчыма.

Смартфон, які знік у жыхаркі Гомеля, міліцыя знайшла ў нечаканым месцы
gomel.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі