Смерч каля Смалявічаў (відэа)
15 ліпеня каля Смалявічаў у Мінскай вобласці заўважылі смерч. На YouTube з'явілася відэа. Як адзначае тэлеканал АНТ, падобная атмасферная з'ява ўтварылася з-за вялізнага дажджавога воблака. З-за моцных парываў ветру стварылася віхура, якая можа дасягаць паверхні зямлі. У дадзеным выпадку яна рухалася ў бок Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Роўна два гады таму смерч ламаў лес і зносіў дахі дамоў у Смалявіцкім раёне (гл. другое відэа).