СМІ: Беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала разам з грамадзянамі ЕС

Беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала на бясплатным самалёце для еўрапейцаў. Як паведамляе газета "Новы час", супрацоўніца кампаніі, якая займаецца эвакуацыяй людзей з Непала, параіла беларусам уступаць у ЕС, калі яны хочуць ляцець з зоны стыхійнага бедства разам з грамадзянамі Еўрасаюза.

Нагадаем, у выніку магутнага землятрусу ў Непале загінулі 4310 чалавек, паранена 7853, тысячы будынкаў былі разбураныя. І падземныя штуршкі працягваюцца на працягу трох дзён. З краіны спрабуюць выехаць турысты-беларусы, але аэрапорты перапоўненыя.

“Сёння некаторыя амбасады эвакуіравалі жыхароў Еўрасаюза, — распавядае "Новаму часу" грамадзянка Беларусі Любоў Праневіч, якая апынулася ў Катманду акурат падчас землятрусу. — Мы адпраўлялі хлопчыка з Нямеччыны ў Тайланд на лячэнне, былі ў аэрапорце. Нас бельгійцы не захацелі браць на борт самалёта, які эвакуіруе людзей. Супрацоўніца, якая займалася пасадкай на самалёт, а квіткі пры гэтым бясплатныя, сказала, што беларусы не еўрапейцы. Я кажу: “Мы — Еўропа”. А яна адказвае: “Вы не Еўрасаюз”. Тады я і мая знаёмая з Расіі спыталі што ж нам рабіць? На што гэтая спадарыня адказала: “Уступайце ў Еўрасаюз”.

Дарэчы, дагэтуль дакладна невядома, колькі грамадзянаў Беларусі можа знаходзіцца ў Непале.

Беларускі блогер і журналіст распавёў у Фэйсбуку пра землятрус у Непале

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі