СМІ: Беларускія ўлады праганяюць беглых украінскіх чыноўнікаў

Пра гэта паведамляе hvylya.org са спасылкай на крыніцы ў беларускіх праваахоўных органах. Паводле іх інфармацыі, увечары 21 лютага Захарчанка прыехаў у Беларусь на аўтамабілі. Бізнесмен Сяргей Курчанка прыляцеў у Мінск звычайным пасажырскім рэйсам.



Па версіі крыніцы, Захарчанка і Курчанка сустрэліся ў Мінску позна ўначы, а раніцай 22 лютага іх наведалі супрацоўнікі КДБ і прапанавалі пакінуць краіну да 18.00. Іначай уцекачам пагражала затрыманне.



У суботу, 22 лютага беларускі МЗС афіцыйна заявіў, што на тэрыторыі Беларусі няма буйных украінскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі