СМІ: Мінск вядзе перамовы па абмежаванні вяшчання "Белсата"

СМІ: Мінск вядзе перамовы па абмежаванні вяшчання "Белсата"

Беларускія ўлады гатовыя пусціць у свае кабельныя сеткі адзін з польскіх тэлеканалаў узамен за тое, што  Польшча абмяжуе вяшчанне канала "Белсат". Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на газету "Nasz Dziennik", блізкую да польскай кіроўнай партыі "Права і Справядлівасць".

Паведамляецца, што разглядаюцца два варыянты. Гэта можа быць або тэлеканал TVP Polonia, або польская грамадская тэлевізія TVP1, але без замежных фільмаў, замест якіх уключалася б вяшчанне інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info.

Дырэктарка "Белсата" Агнешка Рамашэўска-Гузы кажа, што ціск на гэты тэлеканал працягваецца апошнія некалькі тыдняў. Спярша з'явіўся артыкул у "Советской Белоруссии", а цяпер — вось гэтыя чуткі ў газеце "Nasz Dziennik".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі