СМІ: Пад следства трапіў лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі?

СМІ: Пад следства трапіў лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі?

У Мінску, як піша "Народная Воля", быў затрыманы былы кіраўнік навукова-праектнага інстытута "Белгархімпрам", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за 2008 год Анатоль Смычнік.

Смычнік — вядомы навуковец, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук, аўтар больш як 50 патэнтаў на вынаходніцтвы і больш за 20 патэнтаў на карысныя мадэлі ў Беларусі. "Белгархімпрамам" ён кіраваў 25 гадоў. Па версіі выдання "Ежедневник", у 2013 годзе Смычнік уваходзіў у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі. Пасля адстаўкі напрыканцы 2011 года ён з'ехаў у Калінінград, дзе працуе тэхнічным дырэктарам галандскай інвестыцыйнай кампаніі "Стрыктум".

Па звестках "Народнай Волі", Смычніка затрымалі па старых справах. Нібыта яго адстаўка была нядобраахвотнай, а звязаная з пралікамі пры праектаванні і будаўніцтве беларускімі спецыялістамі Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната ў Туркменістане. Кошт праекта ацэньваўся ў 1 мільярд долараў. Падчас рэалізацыі праекта пастаянна ўзнікалі спрэчныя моманты, і пытанне аб звальненні Смычніка вырашалася ў тэлефоннай размовы кіраўнікоў Беларусі і Туркменістана.

Следчы камітэт і СІЗА КДБ не пацвердзілі ў каментары журналістам затрыманне Смычніка. Ананімная асоба з горназдабыўнай галіны Беларусі паведаміла "Народнай Волі", што Смычніка выпусцілі пад вялікі заклад і падпіску аб нявыездзе.

Фота: bmci.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі